Більярд як мастацтва


У Нацыянальнай школе прыгажосці 7-разовы чэмпіён Еўропы па труках на більярдзе Міхаіл Мосін правёў свой шоу-паказ. Імпрэза прайшла ў межах турніру юнацкіх зборных Масквы ды Менска па більярдзе на прызы “БПС-Ашчадбанку”.

“Артыстычны більярд – гэта фігуры найвышэйшага пілатажу. Шмат хто думае, калі ты б’еш прыгожыя ўдары, то добра гуляеш. Насамрэч як гулец я даўно не гуляю. Я майстар аднаго ўдару. Я гуляю даўно, з 1968 года, гульня сама па сабе ў мяне ўжо не выклікае вялікіх эмоцыяў, гэта называецца “перагуляў”. Але трукі дагэтуль мяне “заводзяць”, – сказаў Мосін.

“Я сябе пазіцыяную як шоумен. Таму павінен біць з першай спробы. Як у цырку – у мяне ёсць права толькі на адзін удар”, – сказаў більярдыст.

Праграма Мосіна прадугледжвае каля 150 удараў. У Менску ён прадэманстраваў каля 20. Некаторыя з іх спартовец прыдумаў самастойна.

belsat.eu

Стужка навінаў