Вясельны ажыятаж у Кітаі


Тысячы жаніхоў і нявестаў ва ўсёй краіне чакалі ў чэргах, каб развітацца з адзінотаю 11 лістапада 2011 г. – у неафіцыйны Дзень несямейных людзей у Кітаі, што адзначаецца ад 1990-х гг.

Цэнтр рэгістрацыі шлюбаў прымаў заявы ад будучых сужэнцаў, якія хацелі звязаць сябе шлюбам менавіта ў гэты дзень, праз сваю інтэрнэт-старонку і тэлефон. Дырэктар цэнтру, Лінь Ке Ўу, паведамляе, што колькасць зарэгістраваных шлюбаў 11 лістапада большая, чым нават у Дзень закаханых 14 лютага.

Дзень шлюбу мае важнае значэнне для шмат якіх кітайцаў, якія вераць, што рэгістрацыя ў спрыяльны дзень прыносіць шчасце.

Ўан Хон Мяў, 34-гадовы жаніх, кажа: “У гэтым дні ажно шэсць адзінак. У Кітаі гэта абазначае адно жыццё, адно сэрца і адзіную мэту. Гэта таксама абазначае ўсё жыццё. Акрамя таго, 11 лістапада – гэта Дзень несямейных людзей, і шлюб сёння абазначае канец самотнага жыцця – аднойчы і назаўжды”.
Кітайцы пачынаюць святкаваць вяселле толькі пасля рэгістрацыі, таму шлюбныя агенцтвы і крамы рыхтуюцца да вялізнай працы.

У сталіцы Кітаю 11 лістапада 2011 г. зарэгістравалі больш за 6000 шлюбаў.

10 кастрычніка 2010 г. 11 000 параў пабраліся шлюбам у адным толькі Пекіне. 9 верасня 2009 г. было зарэгістравана 19 000 шлюбаў, а 8 жніўня 2008 г. пашлюбіліся 15 000 параў.

belsat.eu

Стужка навінаў