Апытанне: валюта па пашпарце?


З сённяшняга дня ў Беларусі пачала дзеяць пастанова Нацбанку, паводле якой пры продажы замежнай валюты патрабуюць дакументы, якія сведчаць пра асобу. У аддзеле інфармацыі галоўнага банку краіны патлумачылі, што да такіх дакументаў адносяцца пашпарт грамадзяніна Беларусі, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца і пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.

Апытаныя «Белсатам» менчукі збольшага падтрымліваюць рашэнне Нацбанку:

«Вы ведаеце, я лічу, што гэта добра, калі ў краіне ёсць гаспадар. Калі нават такія пытанні адсочваюцца. Я да гэтага стаўлюся нармальна і лічу, што калі ў краіне ёсць гаспадар, то ёсць і такія невыгодныя для нас рашэнні», – кажа мужчына сталага веку.

«Я лічу, што тут нічога страшнага няма, бо я вось прыехаў з Украіны, там не толькі каб набыць, але і каб здаць валюту, патрэбны пашпарт. Таму я лічу, што нічога страшнага тут няма», – кажа чарговы рэспандэнт.

«Я стаўлюся да гэтага адмоўна – праз гэта грамадзяне будуць набываць валюту на чорным рынку», – мяркуе малады чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў