Сяргей Аніська: КДБ хоча стаць на чале апазіцыі


Праўда, працуюць спецслужбы непрафесійна. Пра гэта «Белсату» распавёў падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Сяргей Аніська.

«Улада бачыць у апазіцыі сур’ёзнага палітычнага нават не канкурэнта, а ворага. І таму яны хочуць адсочваць усе працэсы і – я нават не выключаю – маюць на мэце ачоліць апазіцыю», – гаворыць Сяргей Аніська.

Чаму КДБ выбірае маладых людзей? Маладых схіліць да супрацы лягчэй, чымся людзей псіхалагічна сталых, тым больш што ім таксама ёсць, чым рызыкаваць: сваёй вучобаю, становішчам бацькоў.

Тое, што маладзёны агучылі інфармацыю, як іх схілялі да супрацы з КДБ, Аніська называе добрым урокам для спецслужбаў: «Калі яны за пяць хвілінаў намагаюцца завербаваць чалавека. Хацелася б нагадаць ім, што вербаванне – гэта цэлы працэс і за некалькі месяцаў не робіцца».

belsat.eu

Стужка навінаў