Вячорка: Мы выдалі дапаможнік і для БРСМаўцаў


Няхай пакаленне, якое насіла гальштукі, чытае “Падарожны дапаможнік” і рыхтуецца да зменаў у Беларусі, кажа моладзевы лідар Франак Вячорка.

Кнігу з карыснымі парадамі выдала група беларускай моладзі – аматараў вандровак. Яна адрасаваная перадусім тым беларусам, якія ніколі не падарожнічалі. Тут яны прачытаюць, як атрымаць візу, танна набыць квіткі, што найперш варта пабачыць у еўрапейскіх краінах, а таксама як бяспечна перамяшчацца аўтаспынам і як знайсці сляды нашых суайчыннікаў у Еўропе.

“Сёння ў Беларусі вырасла пакаленне, якое насіла піянерскія гальштукі і значкі БРСМ і для якіх перамены пасля змены рэжыму будуць вельмі цяжкія. Няхай гэтая кніжка будзе пачаткам для пераафармлення іхнага мыслення”, – сказаў моладзевы актывіст Франак Вячорка.

belsat.eu

Стужка навінаў