У грамадскай прыёмнай Лукашэнкі адбыўся стыхійны мітынг


Сюды прыйшлі блізкія пацярпелых ад беззаконня.

Каля 50 чалавек – блізкіх і сваякоў тых, хто пацярпеў ад самаўпраўства чыноўнікаў, – дамагаліся, каб Аляксандр Лукашэнка прыняў іх асабіста. Сярод іх – Марыя Капліна, якая цвердзіць: ейную дачку забіў ахоўнік Адміністрацыі прэзідэнта за тое, што яна была сведкаю атрымання вялікай партыі наркотыкаў.

Чалец ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Васіль Казак паведаміў прысутным, што асабістага прыёму не будзе.

Грамадская прыёмная кандыдата Аляксандра Лукашэнкі адкрылася ў былым сталічным Доме літаратара, які цяпер займае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». Прыёмная будзе працаваць да 17 снежня ўключна (працоўныя дні 9.00–18.00, субота 9.00–13.00). Плануецца, што такія ж прыёмныя з’явяцца ў іншых буйных гарадах Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў