Зубр з ламачча


Жыхар вёскі Азёры Гарадзенскага раёну Раман Бейбуцян за тры месяцы змайстраваў зубра ў натуральную велічыню. Матэрыялам паслужыла аўтамабільнае ламачча.

“Ідэя з’явілася ў мяне пасля таго, як я ўбачыў фотаздымак, дзе было змайстраванае нешта падобнае. Захацелася штосьці сваё зрабіць. Я прыехаў з Арменіі ў Беларусь, таму і вырашыў сабраць беларускі сімвал – зубра”, – кажа малады майстар.

Зубр складаецца з запчастак аўтамабіля, збольшага савецкіх – ВАЗ-21, грузавых аўтамабіляў. Уваходзяць туды і рысоры, і стырнавыя цягі, калонкі, шасцярні. Паводле словаў Рамана, ідэю ён абмяркоўваў з сваім бацькам, які працуе ў кузні.

Майстар збіраецца прадаць скульптуру. За свайго металічнага монстра Раман Бейбуцян просіць 5500 долараў.

belsat.eu

Стужка навінаў