Чарговы мітынг ва Украіне


Сёння ў Кіеве праходзіць акцыя пратэсту “Наперад!”.

Пратэстоўцы павесілі на металічную агароджу кавуны, на якіх былі напісаныя пасланні да дэпутатаў Рады, пасля чаго прарваліся да будынку парламенту, аднак былі выціснутыя адтуль сіламі спецпадраздзяленняў Міністэрства ўнутраных справаў.

У акцыі пад Вярхоўнаю Радаю ўдзельнічалі каля тысячы чалавек.

Прадпрымальнікі завяршылі акцыю пад адміністрацыяй прэзідэнта Украіны – яны перадалі свой зварот да прэзідэнта Віктара Януковіча. Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі Вярхоўнай Рады, зменаў у Падатковым кодэксе і палягчэння ўмоваў працы малога і сярэдняга бізнесу.

Арганізатары акцыі заяўляюць, што ў выпадку невыканання ўладамі патрабаванняў прадпрымальнікаў яны маюць намер 1 снежня арганізаваць усеўкраінскі страйк. Паводле іхных словаў, калі і гэтыя захады будуць марныя, то “ў нас застаецца толькі адзін шлях – рэвалюцыя”.

Раней, 1 лістапада, пад будынкам Вярхоўнай Рады прайшоў мітынг чарнобыльцаў, якія пратэставалі супраць адмены льготаў. Тады мітынгоўцы зламалі агароджу і прарваліся да дзвярэй парламенту, але былі адціснутыя адтуль байцамі “Беркуту” і ўнутраных войскаў у поўнай амуніцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў