У інтэрнэце прапаноўваюць набыць жэтоны на метро оптам


Забарона прадаваць два і больш жэтонаў аднаму чалавеку дагэтуль не знятая. Нагадаем, у апошнія дні перад падаражаннем метрапалітэн увёў абмежаванні – спачатку можна было набыць не больш за пяць жэтонаў, пасля – толькі два. Але нягледзячы на тое, што з 1 лістапада кошт праезду ў метро павялічыўся з 900 да 1300 руб., менчукі па-ранейшаму не могуць набыць шмат жэтонаў.

“За кастрычнік прыйшлося дадаткова выдзеліць на станцыі больш за мільён жэтонаў! Вінаваты ажыятажны попыт. Людзі скуплялі жэтоны дзясяткамі ды нават сотнямі. Раней было як – колькі жэтонаў прадаецца, столькі ж і дастаецца з турнікетаў, – распавядае начальнік службы руху КУП “Менскі метрапалітэн” Рыгор Якімкаў. – А цяпер проста няма такога аб’ёму жэтонаў, каб “выкінуць” іх у продаж”.

Тым часам у інтэрнэце з’яўляюцца першыя аб’явы аб продажы жэтонаў: гуртам за 1200 руб. Відаць, аб’явы жартаўлівыя, бо пазначаных нумароў не існуе. Эканамісты параўноўвалі жэтоны са звышпрыбытковымі аблігацыямі метрапалітэну – за дзень яны падаражэлі амаль на 45 %. Калі ж у канцы года праезд у метро падаражэе да 1850 руб., жэтоны акупяцца ўдвая.

belsat.eu

Стужка навінаў