Бюджэтнікам будуць даплачваць ад 16 да 240 тысяч штомесяц


Улады ўводзяць дыферэнцаваныя даплаты, якія будуць залежаць ад працоўнага разраду.

Такім чынам, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое і выступіла ініцыятарам новаўвядзення, дэманструе клопат дзяржавы аб працоўных. «Мы вывучаем сітуацыю з заробкамі на прадпрыемствах, прадстаўнікі прафсаюзаў дакладваюць нам, што працоўныя маюць занепакоенасць з таго, што цэны штодня растуць, а заробкі – не. У гэтай сувязі актыўна працуюць кантралюючыя органы, якія правяраюць мэтазгоднасць павышэння коштаў на сацыяльныя тавары. Мы, у сваю чаргу, гатовыя гарантаваць, што працаўнікі бюджэтнай сферы з лістапада будуць штомесяц атрымліваць дыферэнцаваныя даплаты», – паведаміў начальнік упраўлення дзяржаўнага сацыяльнага падтрымання насельніцтва Анатоль Ружанец.

Незалежныя эканамісты схільныя адносіць такія захады ўладаў да псіхалагічнага супакаення грамадства. «Індэксацыя заробкаў, даплаты на гародніну і апошняе новаўвядзенне не змяняюць сітуацыі карэнным чынам, бо кожны працоўны бачыць, наколькі невялікія гэта грошы. Да прыкладу, доктар з вышэйшаю катэгорыяй атрымае ўсяго 177 тысяч рублёў – каля 20 долараў, а прафесар універсітэту і таго менш – 111 тысяч рублёў або 13 долараў на месяц, – кажа эканаміст Ірына Урбан. – Для эканомікі ў цэлым гэта непапулярны метад. Пры сённяшнім бюджэтным дэфіцыце трэба наадварот сціскаць такога кшталту выдаткі».

belsat.eu

Стужка навінаў