Удзельнікі маніфестацыі выламалі сем секцыяў агароджы вакол украінскага парламенту, прарвалі міліцэйскае ачапленне ды пабіліся з байцамі спецпадраздзялення “Беркут”.
Тысячы ўкраінцаў сабраліся на акцыю пратэсту ля будынку парламенту, дзе на гэтым тыдні мае быць разгледжаны новы законапраект, што скасуе льготы для ветэранаў і ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тым часам усярэдзіне будынку апазіцыйны Блок Юліі Цімашэнкі заблакаваў трыбуну і прэзідыум парламенту.
belsat.eu