Кірыл Шымко зрушыў з месца «БелАЗ»


Беларускі асілак зрабіў гэта ў межах акцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста і прысвечанай папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

«Вельмі-вельмі цяжка, – падзяліўся пасля трыумфу атлет, – крывяны ціск зашкальвае. Спецыфіка ў тым, што гэта статычнае, а не дынамічнае практыкаванне, якое патрабуе вялікага намагання на кароткай амплітудзе. Вельмі вялікае напружанне і каласальныя затраты, проста лопаюцца вены. Сведчанне гэтаму – пашкоджанне ікраножнай мышцы напярэдадні рэкорду. Тое, што я здолеў гэта зрабіць сёння, з траўмаю, прызнаюся, для самога мяне дзіўна».

Раней Кірыл Шымко і Павел Сарока ўжо паставілі шэраг нацыянальных сілавых рэкордаў. Так, восенню 2006 г. яны па адзіночцы зрушылі з месца і працягнулі пасажырскі самалёт «Боінг-737», у сакавіку 2007 г. – чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, у ліпені таго ж года – самалёт «Іл-76», у 2008 г.е – танк «Т-34».

belsat.eu

Стужка навінаў