Змагацца за помнікі будуць прафесійна


Да ініцыятывы «Духоўнае сэрца Менску» далучыліся вядомыя асобы.

Мэта ініцыятывы – абарона помнікаў гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, касцёлу святога Язэпа і былога кляштару бернардзінаў у Менску – ад рэканструкцыі пад гатэль.

Да ініцыятывы далучыліся вядомыя грамадскія дзеячы, навукоўцы і пісьменнікі, у тым ліку Уладзімір Арлоў, Зінаіда Бандарэнка, Аляксей Марачкін, Іван Нікітчанка і Алег Трусаў. Чакаецца, што ўбачыўшы знаёмыя прозвішчы да рытму «Духоўнага сэрца Менску» прыслухаюцца і простыя грамадзяне.

Актывісты вырашылі не толькі заручыцца падтрыманнем грамадскіх і культурных дзеячаў, але і палепшыць свае юрыдычныя веды: «Шмат якія справы мы прайгралі, бо няслушна афармлялі скаргі, – кажа Анатоль Міхнавец (Беларуская нацыянальная памяць). – [Цяпер] будуць прафесійна афармляцца ўсе паперы, звароты. Будзем вытрымліваць усе тэрміны, правільна фармуляваць свае патрабаванні – і будзе вынік. І адначасова трэба падтрымліваць людзей, якія будуць хадзіць па кабінетах, збіраць грамаду тут, каля касцёлу».

Анатоль Міхнавец зазначае, што нават вернікі касцёлу не заўсёды ў курсе, што за акцыя адбываецца на яго прыступках. Бо яны найперш шукаюць ратунку для душы. «Паратунак для душы будзе, але ці будуць касцёлы?» – пытае ён.

Сярод бліжэйшых планаў грамадскага камітэту «Духоўнае сэрца Менску» – гарадскі рэферэндум, які пакажа, за што выступаюць менчукі – за будаўніцтва гатэлю ці захаванне касцёлу і кляштару.

belsat.eu

Стужка навінаў