Генпракуратура папярэджвае за «Белсат»


Менская журналістка Аліна Радачынская атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Генеральнай пракуратуры за супрацу з тэлеканалам «Белсат». Таксама сёння на размову выклікалі іншага менскага журналіста – Алега Ражкова, аднак ён адмовіўся даваць якія-кольвек тлумачэнні наконт сваёй прафесійнай дзейнасці.

«Я спытаў у Елісеева (працаўнік пракуратуры – belsat.eu), навошта мяне выклікалі. Ён мне адказаў, што я выкліканы для дачы тлумачэнняў з нагоды маёй журналісцкай дзейнасці. Я спытаў, якія ў мяне ў гэтым выпадку правы. Правы мне былі растлумачаныя, у тым ліку права адмовіцца ад тлумачэнняў. Я гэтым правам скарыстаўся», – распавёў Алег Ражкоў. Пасля адмовы ад дачы паказанняў журналіста адпусцілі з Генпракуратуры без складання якіх-небудзь папераў і без вынясення папярэджання.

Аналагічную позву ў Генеральную пракуратуру на 28 кастрычніка атрымаў яшчэ адзін журналіст – Аляксандр Баразенка.

belsat.eu

Стужка навінаў