+5500 хворых на каронавірус. Італія даганяе Кітай


Па стане на раніцу (7:00) 14 сакавіка ў свеце было зарэгістравана 145 369 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Найгоршая дынаміка захоўваецца ў Італіі. Цягам мінулых содняў колькасць інфікаваных вырасла больш чымся на 2,5 тыс. і дасягнула 17 660 выпадкаў (+250 новых памерлых). У Іране ўжо 11 364 хворых на каронавірус – больш за 1,2 тыс. новых выпадкаў за содні і +85 смерцяў. У Паўднёвай Карэі амаль 8 тыс. заражэнняў. Іспанія – яшчэ адзін буйны еўрапейскі эпіцэнтр (4334 выпадкі) – больш за 1,1 тыс. новых інфікаванняў цягам содняў і +36 смерцяў.

13 сакавіка кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрос Аданам Гебрэйесус назваў Еўропу эпіцэнтрам пандэміі каронавіруса ў свеце.

Праз каронавірус надзвычайнае становішча ўжо ўвяла Іспанія, Чэхія, Эстонія, Літва, Латвія, Славакія, Вугоршчына, Італія. Польшча цалкам закрыла межы для іншаземцаў і ўвяла становішча «эпідэміялагічнай пагрозы». З 14 сакавіка межы закрывае і Данія.

ЗША спынілі авіяпералёты ў краіны Шэнгенскай зоны і таксама абвясцілі надзвычайнае становішча.

Hавiны
Трамп ўвёў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў ЗША
2020.03.13 18:53

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў