55 тысячаў беларусаў прайшлі лячэнне ў шпіталях Расеі за два гады


Цягам апошніх двух гадоў у расейскіх клініках прайшлі лячэнне 55 тысячаў пацыентаў з Беларусі. Пра гэта распавяла Міністр аховы Расеі Вераніка Скварцова, паведамляе interfax.

«Мы традыцыйна аказваем дапамогу ў лячэнні беларусаў у Расеі. Гэтак, за апошнія два гады ў РФ прайшлі лячэнне 55 тысячаў грамадзянаў Беларусі», – заявіла Вераніка Скварцова.

У сваю чаргу Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік адзначыў, што попыт расейцаў на беларускія клінікі істотны большы. Гэтак, толькі за 9 месяцаў сёлета, медычную дапамогу ў нашай краіне атрымалі больш за 70 тысячаў грамадзянаў суседняй краіны.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў