55 % расейцаў мяркуюць, што Пуцін вінаваты ў росце коштаў


Менавіта столькі расейцаў усклала адказнасць за праблемы ў краіне на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Гэта вынікае з апытання «Левада-цэнтр».

Падчас апытання рэспандэнтам прапанавалі выбраць некалькі варыянтаў адказу. 37 % назвалі адказным за праблемы ў краіне ўрад і міністраў, 21 % – прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, 13 % – губернатараў і мясцовыя ўлады, 5 % – бізнес.

55% апытаных упэўненыя, што Пуцін таксама адказны за эканамічныя поспехі Расеі і рост дабрабыту насельніцтва. 13 % кажуць, што гэта заслуга ўраду, 4 % – кіраўніка ўраду.

«Левада-цэнтр» таксама высветліў, што 59 % рэспандэнтаў лічаць малаверагоднымі пратэсты супраць падзення ўзроўню жыцця. 37 % упэўненыя, што гэта «цалкам верагодна». 30 % сказалі, што гатовыя ўдзельнічаць у пратэстах, 66 % – не.

«Левада-цэнтр» правёў апытанне 22-28 лістапада сярод 1600 жыхароў гарадоў і вёсак у 52 рэгіёнах Расеі. Вынікі апытання былі апублікаваныя 13 снежня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў