Мясніковіч – Данкверту: Прыязджайце, не бойцеся, ніхто вас чапаць не будзе


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт сустрэліся ў Маскве 30 чэрвеня падчас Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.

Дэталі сустрэчы Мясніковіч распавёў у інтэрвʼю праграме «Контуры» у эфіры тэлеканалу АНТ, паведамляе БЕЛТА.

«Ён у нейкай ступені прызнае, што дзесьці «у сетцы» трапілі не зусім тыя, што калі выяўлялі тых, хто працуе не зусім сумленна і прыстойна за кампанію трапілі і тыя, хто не дапускаў парушэнняў», – распавёў старшыня Савета рэспублікі.

Паводле старшыні Савета Рэспублікі, Данкверт таксама пагадзіўся з тым, што разгляд дакументаў, якія накіроўвае беларускі бок Рассельгаснагляду, часам моцна зацягваецца.

Адказваючы на ​​пытанне, ці магчымы прыезд Данкверта ў Беларусь у бліжэйшы час, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася.

«Я яму сказаў, прыязджайце, не бойцеся, ніхто вас чапаць не будзе», – распавёў спікер.

Нагадаем, 3 лютага Аляксандр Лукашэнка прапанаваў распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта за перашкоду ў пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання ў Расею.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў