54-ы дзень пратэстаў. На падыходзе санкцыі ЗША і ЕЗ


Чацвер 1 кастрычніка стаў 54-м днём паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Belsat падводзіць вынікі дня.

Вечар у мікрараёне Вішнявец у Горадні 1 кастрычніка.
Фота: БелсатФота даслалі чытачы @belsat

Вашынгтон падрыхтаваў свой спіс санкцыяў супраць Лукашэнкі і яго атачэння. Абмежавальныя захады ЗША абяцаюць агучыць адразу ж, як толькі санкцыі ўвядзе і Еўразвяз. 1-2 кастрычніка ў Бруселі адбываецца саміт, на якім разглядаецца і беларускае пытанне. Але па выніках 1 кастрычніка дамовіцца краінам ЕЗ не ўдалося. Пакуль пакет санкцыяў блакуе Кіпр. Тым не менш, калі з Кіпрам не ўдасцца дамовіцца, санкцыі ўвядуць большасцю галасоў.

Раней санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў увялі Вялікая Брытанія і Канада.

Затрыманні і пераслед

Раніцай міліцыянты затрымалі менеджара па рэкламе «Народнай Волі» Анастасію Шаркевіч. Яшчэ а 7 раніцы яна ў валанцёрскім чаце паспела паведаміць, што да яе прыйшла міліцыя з ператрусам у межах крымінальнай справы, але якой – невядома.

Анастасія Шаркевіч. Фота з сацыяльных сетак

Бліжэй да абеду Анастасію Шаркевіч выпусцілі

«Я ўвогуле не зразумела, што адбылося. Каля 6:30 пазванілі ў дзверы і прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Першыя адчуванні – натуральна страх і разгубленасць. Тым больш сказалі, паводле крымінальнай справы. Якой справы? Нібыта за 9-12 жніўня, але я была дома і нікуды не хадзіла. Кажуць, ваш тэлефон быў там і там.

Але я нікому нічога не пісала і да нічога не заклікала, не ўдзельнічала. Мне не сказалі, я сведка ці абвінавачаная. Проста – у межах крымінальнай справы. Супрацоўнікі, якія прыйшлі раніцай, былі тактычныя. Мяне не «сцялілі мордай у падлогу», не здзекаваліся, далі сабраць рэчы на ўсякі выпадак. Я нічога не падпісвала, акрамя таго, што далі падпісаць у кватэры.

Мне пагражалі, што закрыюць на 15 гадоў. За што? У сувязі з нейкімі паведамленнямі ў тэлеграм-каналах, якія яны намагаліся прыпісаць мне. Пасля мне сказалі, што я магу ісці да дому».

Да прыходу ў «Народную Волю» Анастасія Шаркевіч працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, на СТВ і тэлеканале «Мір». Пасля прэзідэнцкіх выбараў звольнілася з дзяржтэлебачання.

Абноўлена
Затрыманая супрацоўніца газеты «Народная Воля» Анастасія Шаркевіч
2020.10.01 12:42

Ранкам у Менску затрымалі стваральніка лакальнага чату «Грушвилль» Дзмітрыя Сухенка. Пасля затрымання ў кватэру мужчыны прыйшлі міліцыянты з ператрусам. Яны вынялі тэхніку. У чым абвінавачваюць Дзмітрыя Сухенка – невядома. Яго вызвалілі, але ніякіх абвінавачванняў не агучылі, проста правялі гутарку і ўзялі нейкія тлумачэнні. Самыя міліцыянты адмаўляюцца каментаваць інцыдэнт.

А вось выкладчыка БДУІР Вадзіма Анціпава, якога затрымалі проста ў ягоным доме, не вызвалілі. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. У чым мужчыну абвінавачваюць – невядома. Сваякоў суцяшаюць, што справа адміністрацыйная, але ў мужчыны канфіскавалі тэхніку.

Вадзім Анціпаў.
Фота:@peaceful_bsuir

Актывістам «Еўрапейскай Беларусі» агучылі абвінавачванне. Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча вінавацяць паводле арт. 293 КК РБ (удзел у масавых закалотах). Жонка Афнагеля не разумее, у чым яго могуць вінаваціць. Тым больш, што ў час з 9 па 13 жніўня Яўген адбываў адміністратыўны арышт.

З БТ сышла яшчэ адна журналістка

Надзея Сербіненка напісала пра развітанне з «Беларусь 1» у сваім Instagram. Дзяўчына 7 гадоў працавала ў АТН. З 17 жніўня дзяўчына, паводле ейных словах, пабывала ў самым працяглым адпачынку ў жыцці.

«Таму што змяніць нічога не магу, а заплюшчваць вочы і не заўважаць таго, што адбываецца – таксама».

https://www.instagram.com/p/CFysyNfHOzg/

Гандбольны клуб «Віцязь», які напярэдадні адмовіўся прымаць удзел у гульні праз арышт баскетбалісткі Алены Леўчанкі, адхілілі ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Спартова-тэхнічная і галоўная судзейская камісія зладзілі паседжанне, падчас якога прысудзілі камандзе тэхнічнае паражэнне. Рэгламент чэмпіянату Беларусі прадугледжвае зняцце каманды з турніру за няяўку на матч.

«Віцязь» адмовіўся выходзіць на матч супраць «Машэкі» на знак салідарнасці з затрыманай баскетбалісткай Аленай Леўчанкай. Спартоўку затрымалі ранкам у аэрапорце і асудзілі на 15 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Удзельнікі клуба распавялі, што арышт Леўчанкі яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзянаў Беларусі.

Hавiны
Клуб, які адмовіўся праводзіць матч з-за арышту Леўчанкі, знялі з чэмпіянату
2020.10.01 22:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў