54 % літоўцаў незадаволеныя дэмакратыяй


Фота: ru.delfi.lt

Вынікі сацыялагічнага даследавання кампаніі «Baltijos tyrimai» апублікаваў інфармацыйны партал ru.delfi.lt.

Паводле сацыёлагаў 54 % літоўцаў незадаволеныя дэмакратыяй. Іншага меркавання прытрымліваецца 38 % жыхароў Літвы. З даследавання вынікае, што дэмакратыяй задаволеныя маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў з вышэйшай адукацыяй, якія маюць высокія даходы (больш за € 800).

Незадаволеныя дэмакратыяй: пенсіянеры (62 %), рэспандэнты расейскай нацыянальнасці (69 %), польскай нацыянальнасці (72 %), людзі сталага ўзросту (61 %).

ЮВ, belsat.eu, паводле ru.delfi.lt

Стужка навінаў