Смерць Кадафі падцвярджаюць афіцыйныя крыніцы (+ відэа)


Сілы НАТА падцвярджаюць інфармацыю Пераходнай рады Лівіі аб забойстве кіраўніка Лівіі. Войскі кааліцыі атакавалі канвой Кадафі, калі ён спрабаваў пакінуць Сірт.

Паводле інфармацыі прадстаўніка НПР Абдуля Маджыда, Кадафі паранены ў абедзве нагі. Паводле іншых звестак, Кадафі захоплены ў раёне Місраты.

Інфармацыйнае агенцтва «Таўасуль» перадае словы аднаго з палявых камандзіраў сілаў пераходнага ўраду Лівіі, які сцвярджае, што «падазраваны злачынец Муамар Кадафі быў захоплены адным з рэвалюцыйных батальёнаў Місраты, яго накіроўваюць у Місрату».

Сёння ж паўстанцы занялі апошні аплот дыктатара – горад Сырт, перадае «Бі-бі-сі».

Агенцтва Рэйтэр паведамляе са спасылкаю на прадстаўнікоў НПС, што Кадафі быў захоплены, калі ён спрабаваў пакінуць Сірт ў калоне аўтамабіляў, якая патрапіла пад абстрэл сілаў НАТА.

Пасля таго, як лівійскія тэлеканалы паведамілі аб захопе Кадафі, на вуліцах лівійскіх гарадоў пачаліся стыхійныя святкаванні. Кіроўцы аўтамабіляў сігналяць, чутныя гукі стрэлаў у паветра.

Палкоўнік Кадафі, які кіраваў Лівіяй 42 гады, быў зрынуты ў жніўні, калі ўзброеныя прыхільнікі НПР захапілі сталіцу краіны Трыпалі. 17 кастрычніка паўстанцы знеслі там рэзідэнцыю дыктатара Баб аль-Азізію, якая нагадвала крэпасць.

belsat.eu

Стужка навінаў