Польшча: Набажэнства для жывёлінаў


У Кракаве адбылася адмысловая служба для хатніх гадаванцаў. Яна арганізаваная цэнтрам абароны правоў жывёлінаў і мясцовым дабрачынным фондам.

“Святы Францыск Асізскі быў вялікім прыхільнікам прыроды і ўсіх жывых істотаў. Менавіта таму Ян Павел II у 1979 г. абвесціў яго заступнікам эколагаў. Мы штогод сустракаемся ў Кракаве, каб памаліцца за тых, хто ўтрымлівае і даглядае братоў нашых малодшых, а таксама падзякаваць ім”, – зазначае святар Ян Шэвэк.

Удзельніца набажэнства Тэрэса Рагала мяркуе, што людзям варта вучыцца ў жывёлінаў мастацтву любові. “Мой сабака вельмі ласкавы і цярплівы. Ён заўсёды сустракае мяне з працы, ніколі не шкодзіць і заўсёды знаходзіць для мяне час”, – гаворыць яна.

belsat.eu

Стужка навінаў