Горадня: арыштаваны мафіёзі


Працаўнікі галоўнага кіраўніцтва барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі супольна з паліцыяй Нямеччыны спынілі дзейнасць міжнароднай злачыннай групы. Паводле начальніка кіраўніцтва інфармацыі ды грамадскіх сувязяў МУС Канстанціна Шалькевіча, арыштаваны адзін з лідараў групоўкі – ім аказаўся грамадзянін Беларусі, 29-гадовы жыхар Горадні.

Разам з іншымі злачынцамі ён стварыў міжнародную злачынную арганізацыю, якая спецыялізавалася на рабаванні нямецкіх банкаў. Выяўлена 34 узброеныя напады на банкаўскія ўстановы ў Нямеччыне, выкрадзена больш за 800 000 еўраў. Атрыманыя грошы накіроўваліся ў Горадню і размяркоўваліся лідарам злачыннай арганізацыі сярод іншых удзельнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў