Драматычная гонка


Раварыст Эван Ван Дэр Спёй (Evan Van Der Spuy) ужо набліжаўся да фінішу, калі на яго наляцела вялікая антылопа.

Гонка праходзіла ў прыродным парку Албэрт Фолз Дам (Albert Falls Dam), што недалёка ад Ёганэсбургу ў Паўднёвай Афрыцы. Пасля выпадку звер адразу ўцёк. Спартовец жа не змог працягваць спаборніцтва і быў шпіталізаваны.

Высветлілася, што віноўнік здарэння – чырвоны бубал, вялікая антылопа з крывою спінаю ды доўгаю вузкаю пысаю. Важыць такая антылопа можа нават 150 кілаграмаў.

belsat.eu

Стужка навінаў