«Гадзіны цвярозасці» на Магілёўшчыне


У Магілёўскай вобласці ўвялі забарону на продаж пладова-ягадных вінаў на ўсіх гандлёвых аб’ектах з 12:00 да 14:00.

Як паведаміў начальнік упраўлення гандлю аблвыканкаму Алег Буянаў, эксперымент звязаны з рашэннем, скіраваным на агульнае зніжэнне рэалізацыі спіртных напояў. Чыноўнік адзначыў, што з 1 ліпеня 2011 г. у вобласці дзее абмежаванне на продаж пладова-ягадных вінаў з 18:00 да 10:00, што дало станоўчы эфект – зніжэнне продажу пладова-ягадных вінаў на 10 % у параўнанні з 2010 г.

Міжтым, як адзначыў начальнік абласнога ўпраўлення гандлю, пакуль не плануецца абмяжоўваць рэалізацыю гэтай прадукцыі па якіх-небудзь пэўных днях. У той жа час на паліцах крамаў скарачаецца асартымент такога віду прадукцыі і агульная яе колькасць.

Што датычыць магчымага зніжэння вытворчасці пладова-ягадных вінаў з прычыны скарачэння іх рэалізацыі ў вобласці, то Буянаў параіў прадпрыемствам, якія іх выпускаюць, больш актыўна выходзіць на рынкі іншых краінаў Мытнага саюзу.

belsat.eu

Стужка навінаў