Мітрапаліт Філарэт акрапіў украінскую амбасаду ў Менску


Дыпламатычная місія Украіны сустрэлася з экзархам усяе Беларусі.

Падчас спаткання ўладыка правёў малебен, акрапіў святою вадою будынак пасольства і ўручыў прадстаўнікам Украіны медалі праваслаўнай царквы.

Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Беларусі Віктара Ціханава ўзнагародзілі медалём святой вялікапакутніцы Настассі Вызваляльніцы вязняў першай ступені. Консула пасольства Мікалая Канцара уганаравалі медалём святой вялікапакутніцы Настассі Вызваляльніцы вязняў другой ступені.

У сваю чаргу Віктар Ціханаў уручыў мітрапаліту Філарэту ўнікальную кнігу “Гісторыя Украінскага абраза”.

belsat.eu

Стужка навінаў