Візы ў Беларусь могуць патаннець


Рыхтуецца праект указу аб развіцці ўязнога турызму.

Міністэрства спорту і турызму распрацоўвае праект указу аб развіцці ўязнога турызму. Разглядаюцца некалькі варыянтаў: адмена візаў, адмена консульскіх збораў і зніжэнне кошту візаў.

Знізіць кошт візаў для іншаземцаў прапанаваў памочнік прэзідэнта Беларусі ў пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Зайчкоў: «Калі мы хочам развіваць уязны турызм, трэба, каб у краіну маглі прыехаць як заможныя турысты, гэтак і падарожнікі з меншым дастаткам. У той жа час мы не хочам патрапіць у сітуацыю, пры якой Беларусь адменіць візы для, напрыклад, грамадзянаў Еўразвязу, а ЕЗ гэтага не зробіць. Таму трэба знайсці залатую сярэдзіну, якая б улічвала інтарэсы як дзяржавы, так і саміх турыстаў».

Перашкоду ў высокім кошце візаў для замежнікаў бачыць і турыстычны аглядальнік Лілія Кобзік: «Напрыклад, для турыстаў з Вялікай Брытаніі сёння віза каштуе $115, для грамадзянаў ЗША яшчэ больш – $130. У Еўропе Беларуссю найперш цікавяцца немцы, італьянцы і чэхі. Але не кожны з іх захоча заплаціць за візу €60, калі ў Польшчы ці ў Літве, куды яны трапляюць па бязвізавым рэжыме, турыстычная інфраструктура падобная да нашай, але сэрвіс і кошты – больш спрыяльныя».

belsat.eu

Стужка навінаў