У Менску прайшоў “дзень лёну”


Падчас яго былі прадэманстраваныя лепшыя прамысловыя калекцыі з айчыннага лёну. У паказе ўзялі ўдзел 11 прадпрыемстваў канцэрна, якія прадэманстравалі свае калекцыі з лёну. Так, напрыклад, Цэнтр моды паказаў тры калекцыі з тканінаў вытворчасці Аршанскага льнокамбіната.

“Мы сур’ёзна займаемся лёнам ужо больш як шэсць гадоў, — кажа дырэктар Цэнтра моды Любоў Манулік. — Трыццаць адсоткаў агульнага аб’ёму прадукцыі мы вырабляем менавіта з лёну, экспартуем яе. Мы сапраўды сёння можам ганарыцца лёнам, што вырабляецца ў Беларусі, і выпускаць з яго годную прадукцыю. Але гэтым павінны займацца ўсе — і Міністэрства гандлю, і “Беллегпрам”, і аграрны комплекс — вытворцы лёну. Гэта значыць павінна быць комплексная праграма, што дасць свае вынікі”.

belsat.eu

Стужка навінаў