Мечыслаў Грыб: Родную мову я вывучыў у Вярхоўным Савеце


Экс-старшыня Вярхоўнага Савету ўпэўнены, што гарадзенскія чыноўнікі без прымусу загавораць па-беларуску.

Нагадаем, што з ініцыятывы кіраўніка Гарадзеншчыны Сямёна Шапіры паседжанні аблвыканкаму два тыдні на месяц праводзяцца па-беларуску. Падтрымаць родную мову Шапіру заклікала Таварыства беларускай мовы.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб перакананы, што калі кіраўнік размаўляе на беларускай мове, то і ягоныя падначаленыя імкнуцца да гэтага – без усялякага прымусу. У пацверджанне сваіх словаў ён прывёў асабісты прыклад: перад тым як трапіць у Вярхоўны Савет, ён увогуле не валодаў беларускаю моваю, бо ў школе і ўніверсітэце навучаўся па-расейску.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў кажа, што ў свой час беларускае кіраўніцтва прадало родную мову за нафту і газ: “Такая была тады сітуацыя. Правялі рэферэндум. Вельмі хацелі з Расеяй там аб’яднацца. Для Расеі галоўнае, каб усе гаварылі толькі па-расейску. За гэта нам давалі танную нафту і газ. Цяпер нафта даражэе, мова вяртаецца”.

Алег Трусаў падкрэслівае, што да ўлады прыходзіць наменклатура новага пакалення: “Гэта людзі нашага Адраджэння. Я ведаю шмат чыноўнікаў, якія пераходзяць на беларускую мову. Дарэчы, Шапіра не першы. Першы быў кіраўнік Магілёўскай вобласці Руднік. Ён нават прапанаваў гэты год абвесціць годам мовы”.

belsat.eu

Стужка навінаў