51-ы дзень паслявыбарнага пратэсту. Судовы канвеер не спыняецца

Панядзелак 28 верасня стаў 51-м днём паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. belsat падводзіць вынікі дня.

Пераслед журналістаў «Белсату»

Затрыманая 26 верасня падчас жаночага маршу журналістка «Белсату» Марыя Грыц надалей за кратамі. Сёння яе судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Суддзя пакараў яе штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (540 рублёў). Аднак нашая калега так і не выйшла на волю. Па словах мужа, які чакаў яе, на Марыю склалі чарговы пратакол. Падрабязнасці не агучваюць. Ноч да суда яна правядзе за кратамі. У Марыі дома маленькая дачка.

Справа журналіста «Белсату» Змітра Казакевіча, па якой Зміцер адсядзеў 5 сутак (ад 9 да 14 жніўня), скасаваная праз недаказанасць віны. Суддзя спыніла працэс і мала таго, папрасіла ў журналіста прабачэнні.

Зараз чатыры журналісты «Белсату» застаюцца за кратамі.

Суд разглядаў справу галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча. Яшчэ да суда стала вядома, што рэдактару забаранілі выезд за мяжу. Такое рашэнне прыняў следчы Аляксей Даўжонак.

«Мне паабяцалі спыніць справу, калі не буду расказваць пра акалічнасці затрымання», – распавёў рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.

Але насуперак гэтаму журналіст распавёў дакладныя акалічнасці свайго затрымання.

«Сілавік навёў аўтамат на мяне і загадаў выйсці. Ён парадаваўся, што я журналіст. Сказаў, што тым больш павінен мяне затрымаць. Пасля чаго пацягнуў мяне за руку ў аўтазак. Мая машына засталася стаяць пасярод дваровага праезду з адчыненымі дзвярамі», – расказаў Марціновіч.

Нягледзячы на сведчанні, суд прызнаў рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых акцыях (частка1 артыкула 23.34 КаАП). Суд аштрафаваў яго на 15 базавых велічыняў (405 рублёў).

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» пакаралі за ўдзел у прастэстах

Раніцай 28 верасня стала вядома, што нобэлеўская лаўрэатка і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Святлана Алексіевіч раніцай вылецела ў Нямеччыну. Але яе ад’езд ніяк не звязаны з крымінальнай справай супраць Каардынацыйнай рады, патлумачыла памочніца пісьменніцы Таццяна.

Алексіевіч выехала ў Нямеччыну на лячэнне, вернецца праз месяц.

«Яна паехала да лекара, які даўно яе кансультуе, на планавае абследаванне, якое мусіла адбыцца яшчэ два месяцы таму. Пасля Нямеччыны Алексіевіч мае намер наведаць Італію, дзе ёй прысудзілі прэмію. Ад сваёй дзейнасці ў складзе Каардынацыйнай рады яна не адмаўляецца».

Арышт сябра штабу Бабарыкі

Невядомыя схапілі Іну Кавалёнак, сябра штабу Віктара Бабарыкі. Пра затрыманне паведаміла сястра Іны. Толькі бліжэй да вечара стала вядома, што Іна Кавалёнак знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе. Чаму яе затрымалі – міліцыянты не паведамляюць.

Марыя Калеснікава і Іна Кавалёнак. Фота: t.me/viktarbabarykaofficial

У Маладзечне працягваецца судовае паседжанне ў справе жыхароў гораду Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якіх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў працаўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту).

Жыхаром Маладзечна абвінавачваюць за бойку з сілавікамі 19 чэрвеня. Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

У судзе пракурор запатрабаваў пакараць Паўла Пяскова зняволеннем на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева – 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Абвяшчэнне прысуду Пяскову і Еўсцягнееву адбудзецца 29 верасня, а 10 гадзіне.

Пракурор у Маладзечна запатрабаваў за штурханіну з амапаўцамі пазбаўлення волі

Пры гэтым Следчы камітэт не бачыць парушэнняў заканадаўства з боку Аляксандра Лукашэнкі. Юрась Губарэвіч, лідар Руху «За свабоду!», а таксама прадстаўнік Каардынацыйнай рады атрымаў адказ на патрабаванне распачаць крымінальную справу паводле артыкулу захоп дзяржаўнай улады.

«Следчы камітэт адмовіўся завесці справу паводле ч. 3 арт. 357 КК (Змова або іншыя захады, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, якія прывялі да гібелі людзей цi звязаныя з забойствам) у дачыненні да грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі.

Можна зразумець чаму. Бо паводле гэтага артыкулу і добрую палову працаўнікоў СК давядзецца прыцягнуць у якасці саўдзельнікаў», – адзначыў Юрый Губарэвіч.

Беларусь, узятая «на аловак»… мастака. Карыкатуры пра нясмешнае

У Берасці далі дабро для будаўніцтва шкоднай вытворчасці

Кіраўнік Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыняў рашэнне адмяніць сваю ранейшую пастанову пра забарону будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасця. Пасля гэтага кампанія «Акумулятарны Альянс», якая належыць Сяргею Кагановічу і Дзмітрыю Баскаву, набліжаным асобам да Лукашэнкі, зможа працягнуць пусканаладачныя і будаўнічыя працы.

Сяргей Кагановіч захапляецца хакеем, прымае ўдзел у спаборніцтвах з удзелам каманды Лукашэнкі. Другі да нядаўняга часу з’яўляўся гендырэктарам хакейнага клуба «Дынама-Менск».

«Акумулятарны Альянс» яшчэ месяц таму звяртаўся да кіраўніцтва аблвыканкаму з просьбай адмяніць забарону на будаўніцтва. Паводле кампаніі, акумулятарны завод атрымаў усе неабходныя дазволы.

Акумулятарны завод каля Берасця працягнуць будаваць

Арменія і Азербайджан на мяжы вайны

Раніцаю 28 верасня абвастрылася сітуацыя на мяжы Арменіі і Азербайджана. Бакі абвінавацілі адно аднаго ў парушэнні перамір’я.

Азербайджан заявіў, што войскі Арменіі абстралялі з мінамётаў і артылерыі некалькі населеных пунктаў уздоўж супольнай мяжы. На што ў Арменіі паведамілі пра нанясенне ўдараў узброенымі сіламі Азербайджана на ўсёй працягласці мяжы – што тыя першымі пачалі абстрэл тэрыторыі Нагорнага Карабаху.

Бакі заявілі аб ахвярах сярод вайскоўцаў і мірных грамадзян, а лідары дзвюх дзяржаваў фактычна абвясцілі адзін аднаму вайну і пачалі мабілізацыю насельніцтва.

МЗС без Уладзіміра Макея – прапанова Каардынацыйнай рады

СК belsat.eu

Hавiны