Малы памежны рух для... кантрабандыстаў?


Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі папярэджвае, што выгоды малога памежнага руху будуць выкарыстоўвацца таксама кантрабандыстамі.

На думку эксперта, мінусам увядзення малога памежнага руху паміж Беларуссю, Польшчаю ды Літвою ёсць небяспека таго, што некаторыя жыхары памежных тэрыторыяў будуць выкарстоўваць палёгкі ў перасячэнні мяжы выключна дзеля перавозу кантрабанды. «Не сакрэт, што частка некаторых тавараў у Беларусі каштуе менш з розных прычынаў, частка некаторых тавараў у іншых краінах каштуюць па-іншаму, і ёсць людзі, што выжываюць за кошт кантрабанды», – кажа Паўлюк Быкоўскі.

Тым часам у Мытным камітэце Беларусі адзначаюць, што за апошні год павялічылася колькасць выпадкаў канфіскацыі кантрабанды, асабліва тытунёвых вырабаў, што ў суседняй Польшчы ды Літве каштуюць значна даражэй, чым у Беларусі.

З іншага боку, эксперт адзначае перавагі малога памежнага руху. «Людзі маюць сваякоў, прывязанасці да блізкай мясцовасці, хай і за мяжою, і малы памежны рух ёсць у гэтым плане даволі карысным, – кажа Паўлюк Быкоўскі, – бо малы памежны рух вырашае іншыя пытанні. Ён дапамагае не перарываць кантактаў, а не будаваць нелегальныя гаспадарчыя сувязі».

belsat.eu

Стужка навінаў