50-ы дзень пратэстаў. Незвычайны маршрут і 100 тыс. на «Народнай інаўгурацыі» Ціханоўскай


Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай у Менску. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

27 верасня ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшоў марш пратэсту пад назваю «Народная інаўгурацыя».

«Народная інаўгурацыя» Святланы Ціханоўскай стала адказам грамадства на неансаваную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася 23 верасня.

Акцыя ў Менску сабрала не менш за 100 тысяч удзельнікаў. Сабраўшыся традыцыйна каля стэлы, людзі нечакана пайшлі незвычайным маршрутам. Па праспекце Машэрава, вуліцах Багдановіча і Сурганава людзі выйшлі на праспект Незалежнасці, але далей пайшлі не ў бок цэнтру, дзе іх чакалі сілавікі, а ў бок Уручча. Акцыя скончылася каля станцыі метро «Барысаўскі тракт», але каля дамоў АМАПу на Русіянава ўдзельнікаў ужо чакалі аўтазакі.

ВІДЭА
«Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай. 50-ы дзень пратэстаў
2020.09.27 13:35

Падчас акцыі традыцыйна блакаваўся мабільны інтэрнэт і станцыі метро там, дзе хадзілі мітынгоўцы.

Напачатку і напрыканцы «Народнай інаўгурацыі» не абышлося без затрыманняў.

Апроч Менску маршы прайшлі і ў іншых гарадах, найбуйнейшыя з іх адбыліся ў абласных цэнтрах.

Праваабаронцам «Вясны» ужо вядомыя прозвішчы больш за 260 затрыманых у Менску і рэгіёнах падчас сённяшніх акцый пратэсту. Затрыманні адбываліся, сярод іншага, у Бабруйску, Баранавічах, Беразіне, Берасці, Браславе, Віцебску, Воршы, Глыбокім, Гомлі, Горадні, Жодзіне, Лідзе, Магілёве, Маладзечне, Міханавічах, Наваполацку, Светлагорску. Спіс працягвае дапаўняцца.

Фотарэпартаж
Шматтысячны марш «народнай інаўгурацыі» і больш за 230 затрыманых. ФОТА
2020.09.27 22:19

Для разгону дэманстрантаў у Магілёве і Гомлі ўжываліся спецсродкі, у тым ліку слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. МУС пацвярджае ўжыванне толькі газу.

Па сканчэнні маршу NEXTA апублікаваў спісы каля 800 працаўнікоў гомельскай міліцыі на знак пакарання за брутальны разгон гамельчукоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў