Кампенсацыя, а не павышэнне


Мінімальны заробак ужо ў студзені можа вырасці да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэту. Цяпер гэты нарматыў складае 459,6 тыс. руб. Незалежныя эканамісты папярэджваюць, што павышэнне негатыўна адаб’ецца на рэальных даходах насельніцтва.

“Грошай у краіны няма, беларусы і так жывуць коштам крэдытаў і спажываюць больш, чым дазваляюць магчымасці эканомікі”, – адзначыў Леанід Злотнікаў. Паводле прагнозаў эканаміста, інфляцыя за гэты год складзе прыкладна 10%.

“Гэта вельмі значная лічба, а калі заробак будзе павышацца і далей, то ўвесну мы можам атрымаць значны скачок інфляцыі”, – падкрэсліў эксперт.

Леанід Злотнікаў зазначыў, што ад інфляцыі больш цярпіць бедная частка насельніцтва, бо ў першую чаргу даражэюць масла, крупы, цукар. Эканаміст нагадаў, што сёлета кошты на харчаванне выраслі на 20–30%.

“Таму гэтае павышэнне заробкаў можна лічыць кампенсацыяй за панесеныя страты, а не рэальным ростам даходаў насельніцтва”, – упэўнены Леанід Злотнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў