Мікіта Ліхавід: Я паказаў, што сядзець можна не так, як яны хочуць


“Я правёў 81 содні ў штрафным ізалятары, – заявіў Мікіта Ліхавід. — Я паказаў, што сядзець можна не так, як яны хочуць, а сядзець можна прыстойна”.

14 верасня выйшаў на волю Мікіта Ліхавід, асуджаны за ўдзел ў Плошчы-2010 на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. На вакзале Ліхавіда сустракалі сваякі, сябры, грамадзянскія актывісты і журналісты. Мікіта Ліхавід быў актывістам руху “За Свабоду”.

14 верасня прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка, “кіруючыся прынцыпамі гуманнасці”, падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 11 фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках: Паўла Вінаградава, Фёдара Мірзаянава, Уладзіміра Лобана, Дзмітрыя Новіка, Аляксандра Класкоўскага, Алега Федаркевіча, Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава, Мікіты Ліхавіда, Іллі Васілевіча.

Усяго ў справе аб масавых беспарадках 19 снежня асудзілі 43 чалавекі. Першых дзевяць А. Лукашэнка памілаваў 11 жніўня: Дзмітрыя Дразда, Арцёма Грыбкова, Сяргея Казакова, Васіля Парфянкова, Яўгена Сакрэта, Уладзіміра Яроменка, Аляксандра Квяткевіча, Віталя Мацукевіча і Уладзіміра Хамічэнку. 1 верасня ён памілаваў яшчэ чатырох: Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасеню, Алега Гнедчыка і Дзмітрыя Дароніна.

belsat.eu

Стужка навінаў