Распачаўся суд над абвінавачанымі ў тэракце


У суд даставілі абвінавачаных. Распачалося паседжанне. Фота і відэаздымкі забароненыя паводле хадайніцтваў аднаго з пацярпелых. Ад прысутных запатрабавалі таксама адключыць мабільныя тэлефоны.

У менскім Доме правасуддзя распачаліся слуханні крымінальнай справы аб выбуху ў менскім метро. Абвінавачаныя – нарадзінцы Віцебску Дзмітрый Канавалаў ды Уладзіслаў Кавалёў.

Мабільная сувязь у зале суда адсутнічае. Журналістаў пачалі запускаць за паўтары гадзіны да пачатку працэсу. Міліцыянты з сабакамі праверылі сцэну ў актавай зале, дзе знаходзіцца клетка для падсудных, месцы для суда, адвакатаў і абвінаваўцаў. У зале дзяжурыць брыгада хуткай дапамогі.

Вакол будынку Дому правасуддзя сканцэнтраваная вялікая колькасць працаўнікоў міліцыі.

Старшынюе на працэсе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Фядорцаў, сярод трох дзяржабвінаваўцаў – намеснік генпракурора Аляксей Стук. Крымінальная справа налічвае больш за 550 тамоў. У выніку выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая” увечары 11 красавіка загінулі 15 чалавек, больш за 160 былі параненыя.

belsat.eu

Стужка навінаў