48-ы дзень пратэстаў. Суды над журналістамі і адвакатам, затрыманні актывістаў


Пятніца 25 верасня стала чарговым днём паслявыбарных пратэстаў у Беларусі. belsat падводзіць вынікі дня.

Затрыманых 24 верасня ўвечары каля Акрэсціна журналістаў «Белсату» Алеся Любенчука і Дзяніса Ганчарэнку пакаралі арыштам на 12 содняў і штрафам 30 базавых велічыняў за працу без акрэдытацыі.

На цяперашні момант за кратамі застаюцца чацвёра журналістаў, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам: Алесь Любянчук, Дзяніс Ганчарэнка, Павел Патапаў і Яўген Меркіс.

Аператара Паўла Патапава затрымалі 24 верасня, суда яшчэ не было. Яўгена Меркіса затрымалі 14 верасня і пакаралі 15 соднямі арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемства. Ён мусіць выйсці на волю 29 верасня.

У Больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Менску памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня – мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзялення міліцыі ў Смалявічах, павідаміла прэсавая служба міністэрства аховы здароўя.

Мужчына знаходзіўся ў рэанімацыі Рэспубліканскага апёкавага цэнтру Больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Менску, ён памер уначы 25 верасня.

18 верасня ў Смалявічах перад будынкам міліцыі чалавек абліў сябе бензінам і падпаліў. Сведкі кажуць, што мужчына зрабіў гэта ў знак пратэсту супраць дзеянняў сілавікоў.

У дачыненні да галоўнага рэдактара «Наша ніва» Ягора Марціновіча міліцыянты распачалі яшчэ і адміністрацыйную справу. Адміністрацыйную справу, як мяркуе ягоная жонка Адар’я Гуштын, журналістка TUT.by, распачалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Цяпер Ягор Марціновіч затрыманы. Раней у яго доме зладзілі ператрус у межах крымінальнай справы за паклёп у дачыненні да намесніка міністра ўнутраных справаў Аляксандра Барсукова.

Ягора Марціновіча міліцыянты затрымалі падчас жорсткага разгону мітынгоўцаў 11 жніўня. Некалькі дзён родныя і блізкія Марціновіча не ведалі пра яго месцазнаходжанне.

Адміністрацыйную справу будуць разглядаць 28 верасня.

Hавiны
Журналісцкая супольнасць патрабуе вызвалення Ягора Марціновіча
2020.09.25 14:29

8 кастрычніка ў Эканамічным судзе Менску мае адбыцца разгляд позвы Міністэрства інфармацыі аб спыненне выпуску сеткавага выдання TUT.BY.

У выпадку, калі суд стане на бок Міністэрства інфармацыі, TUT.BY можа страціць статус сродка масавай інфармацыі. Праўда, партал працягне працу ў якасці інтэрнэт-рэсурсу без статусу СМІ. Гэты статус дае магчымасць журналістам на законных падставах прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацыяў, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадскіх важных падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю.

Рэдакцыя парталу TUT.BY.
Фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Міністэрства інфармацыі з жніўня бягучага году чатыры разы выносіла папярэджанне рэсурсу. Для таго, каб пазбавіць партал статуса СМІ, дастаткова трох папярэджанняў на працягу года.

Hавiны
Мінінфармацыі хоча пазбавіць TUT.BY статуса СМІ
2020.09.25 21:40

Беларускія праваабаронцы лічаць, што затрыманне і завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да Сцяпана Латыпава мае заказны, палітычна матываваны характар.

Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў заявілі, што прызнаюць Сцяпана Латыпава палітычным зняволеным.

Правабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць Сцяпана Латыпава з-пад варты і спыніць ягоны крымінальны пераслед, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць гвалт і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны.

Hавiны
Схопленую сілавікамі абаронцу Калеснікавай асудзілі
2020.09.25 20:59

Суддзя Кастрычніцкага суда Менску Аляксандр Рудэнка палічыў адваката Людмілу Казак вінаватай у парушэнні арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). За гэтае парушэнне Людміле Казак суддзя прызначыў штраф у памеры 675 рублёў.

Людміла Казак перастала выходзіць на сувязь 24 верасня. Вечарам стала вядома, што яна знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС сталіцы. На адваката склалі два пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням працаўнікам міліцыі).

Падчас суда Людміла Казак распавяла, што яна не магла прымаць удзел у масавай акцыі 30 жніўня, паколькі ў гэты дзень разам з сваёй дачкой была ў краме. Таму ў выніку гэтае абвінавачванне знялі.

Казак звязвае сваё затрыманне з выкананнем свае прафесійных абавязкаў і абаронай Марыі Калеснікавай.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / belsat.eu

Менскі гарадскі суд чарговы раз адхіліў скаргу абароны Марыі Калеснікавай на рашэнне суда Партызанскага раёну Менску аб ужыванні меры стрымання. Марыя застаецца ў ІЧУ Жодзіна.

У Менску затрымалі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля. Міліцыянты выламалі дзверы ў ягонай кватэры і звезлі мужчыну ў невядомым накірунку. Пазней яго жонцы ў СК распавялі, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Hавiны
У Магілёве асудзілі студэнта, які нібыта прыйшоў на мітынг з 2 нажамі, кіем і за грошы
2020.09.25 20:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў