Вынікі дадатковай сесіі: долар — 8.600, еўра — 12.100, расейскі рубель — 305


Па выніках першай дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, якая прайшла 14 верасня, курс долара ЗША склаў 8.600 рублёў, еўра — 12.100, расейскага рубля — 305. Пра гэта паведаміў на біржы журналістам намеснік старшыні Нацыянальнага банка Тарас Надольны.

Такім чынам, курс долара на дадатковай сесіі перавысіў курс долара на асноўнай у 1,6 разы.

Афіцыйныя курсы, устаноўленыя Нацбанкам на 15 верасня на асноўнай гандлёвай сесіі, склалі: долар ЗША — 5.355 рублёў, еўра — 7.320, расейскі рубель — 176,36.

belsat.eu

Стужка навінаў