Запланаваны на 13 верасня суд над Змітром Дашкевічам перанеслі


Перанеслі суд над старшынёю “Маладога фронту” Змітром Дашкевічам, які меў адбыцца 13 верасня ў Горацкай калоніі № 9. Дашкевіча вінавацяць у “злосным парушэнні рэжыму ўтрымання”. Як паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”, суд не адбыўся, але на які дзень перанеслі працэс, пакуль не вядома.

Паводле словаў намесніцы старшыні арганізацыі Насты Палажанкі, адвакат Дашкевіча 12 верасня накіравала ў Дэпартамент выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў заяву з просьбаю змяніць Дашкевічу захаду ўтрымання пад вартаю, бо ён ужо адбыў траціну тэрміну пакарання.

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам “Маладога фронту” Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 г. Маладых людзей прызналі вінаватымі ў збіванні двух менчукоў. 24 сакавіка суд прыгаварыў Дашкевіча да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Затрыманне маладых палітыкаў прадстаўнікі апазіцыі ды праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную захаду міліцыі напярэдадні выбараў.

За час утрымання Дашкевіча ў калоніі яго восем разоў змяшчалі ў карцар, а адвакат змагла сустрэцца з ім толькі з пятай спробы.

belsat.eu

Стужка навінаў