«Скрасці за 60 секундаў» па-аўстралійску


Камеры на верталёце зафіксавалі пагоню аўстралійскіх паліцыянтаў за згоншчыкам ярка-жоўтага “Поршэ”. Здарэнне больш нагадвала сцэну з галівудскага фільму.

Малады мужчына скраў аўтамабіль ды спрабаваў адарвацца ад праваахоўнікаў. Падчас уцёкаў ён не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў агароджу, у выніку ў аўтамабіля адвалілася пярэдняе кола. Аднак злачынца і не думаў кідаць аўта. На відэа таксама відаць, як з-пад дна “Поршэ” шуганула полымя.

Урэшце машыну развярнула і выкінула на газон. Тады згоншчык спрабаваў уцячы на сваіх дваіх. Неўзабаве ён дабег да мінівэну і паспрабаваў уцячы на ім, аднак у гэты момант падаспелі паліцыянты.

belsat.eu

Стужка навінаў