Беларусы не вераць, што валюта з’явіцца ў абменніках


З якімі настроямі людзі чакаюць дня, калі Нацыянальны банк “адпусціць” курс беларускага рубля? Ці будзе пасля гэтага валюта ў абменных пунктах? Журналісты “Белсату” распыталі мінакоў пра валютныя чаканні.

“Калі шчыра, то я не магу ўявіць, што валюта з’явіцца. З іншага боку, калі Лукашэнка абяцае, то, імаверна, валюта мае з’явіцца. Але – імаверна, – скептычна падкрэслівае адзін з апытаных. – Я думаю, курс будзе такі, як цяпер на чорным рынку”. “А тым разам хіба долары з’явіліся? І цяпер не будзе”, – пагаджаецца другі рэспандэнт.

Адна з апытаных займаецца прадпрымальніцтвам – яна распавяла, што была змушаная каля тыдня чакаць сваёй чаргі, каб купіць валюту. “Калі людзі будуць здаваць, то долары з’явяцца. Усё роўна людзі нясуць. Я прастаяла доўга, але набыла, дзякуй Богу”, – зазначае жанчына.

Што да магчымага курсу долара, то, на думку аднаго з апытаных, ён будзе далёкі ад сённяшняга афіцыйнага. “Курс будзе каля 10 000, а чорны курс будзе каля 13 000–14 000. Зацягнулі за паўгода. Паўгода не было долараў. Ну і цяпер на міжбанкаўскай біржы вынікі паказваюць курс 9000 з капейкамі. Гэта значыць, 10 000 будзе курс у Нацбанку”, – мяркуе суразмоўца.

belsat.eu

Стужка навінаў