Банкам дазволілі ўсталёўваць адвольны курс у абменніках


Правіла “+2 %” скасуюць, але ці з’явіцца ад гэтага валюта ў продажы?

“З 14 верасня, пасля правядзення дадатковай сесіі гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы, будзе знятае абмежаванне на выстаўленне курсу абмену валюты плюс-мінус 2 % ад афіцыйнага курсу”, – заявіў намеснік старшыні кіраўніцтва Нацыянальнага банку Беларусі Тарас Надольны.

Цяпер банкі змогуць абапірацца не на афіцыйны курс, а на той, які складзецца паводле вынікаў дадатковай гандлёвай сесіі на біржы. Але ці атрымаюць апошнія магчымасць купіць валюту, каб прадаць насельніцтву долары і еўры хоць за які курс – адкрытае пытанне. Нацыянальны банк мае надзвычай мала сродкаў для падстрахавання, каб правесці інтэрвенцыю і не дапусціць вялізнага скачка курсу.

Незалежны эканаміст Дзмітрый Івановіч лічыць, што ў Нацбанку не хопіць рэсурсаў, каб падмацаваць наяўны попыт на долары адпаведнаю прапановаю. “Заява пра рост золата-валютных рэзерваў у якасці крыніцы выглядае непераканаўча. 300 млн долараў атрыманага крэдыту – гэта добра, але мала, а кошты на золата могуць і абваліцца”.

belsat.eu

Стужка навінаў