"Лукашэнка – Захаду: Не будзе дыялогу на нашых умовах – тады рэпрэсіі"


Польская газета “Rzeczpospolita” са спасылкаю на ўласную крыніцу ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы сцвярджае: балгарскі міністр замежных справаў Нікалай Младэнаў паабяцаў Аляксандру Лукашэнку 2 млрд еўраў, калі той выпусціць усіх палітвязняў да канца гэтага года.

Палітолаг Павал Усаў каментуе апошнія выказванні кіраўніка Беларусі – сярод іншага і абвяржэнне ўласных словаў пра дыялог з апазіцыяй: “Улады хочуць паказаць: нягледзячы на тое, што некаторых вязняў адпусцілі, гэта не значыць, што рэжым увядзе нейкія палітычныя паслабленні. Асабліва ў сітуацыі, якая пагаршаецца, калі могуць распачацца сацыяльныя бунты”.

Паводле яго, мэта ўладаў Беларусі – утрымаць апазіцыю ў пэўных межах і паказаць, што рэжым працягвае палітыку кантролю і рэпрэсіяў. “Калі казаць пра замежнапалітычны кірунак, гэта сігнал для Еўразвязу: калі вы не пойдзеце на дыялог на такіх частковых умовах (вызваленне вязняў без дэмакратызацыі), рэжым працягне рэпрэсіі”, – мяркуе Павал Усаў.

belsat.eu

Стужка навінаў