10 гадоў з дня тэракту. Амерыка ў жалобе


Тысячы чалавек сабраліся ля мемарыялу ахвярам тэракту 11 верасня ў Нью-Ёрку, у тым ліку найвышэйшыя службовыя асобы на чале з прэзідэнтам Злучаных Штатаў і сваякі загінулых падчас атакі на вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру.

Цэнтральнае месца ў жалобнай цырымоніі займае чытанне імёнаў усіх ахвяраў тэрактаў 11 верасня. Агулам у выніку тэрарыстычных атакаў у той дзень загінулі 2977 чалавек. Цырымонія таксама ўлучае хвіліны маўчання – у час, калі самалёты ўрэзаліся ў хмарачосы, а будынкі абрынуліся.

Паліцыя Нью-Ёрку нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме – паводле сілавікоў, існуе “вартая даверу, але непацверджаная” імавернасць, што тэрарысты могуць паспрабаваць нанесці новы ўдар у дзень 10-годдзя атакі на Сусветны гандлёвы цэнтр.

belsat.eu

Стужка навінаў