Рэдактарку Kraj.by Святлану Цішко асудзілі на 20 базавых за артыкул пра акцыю «недармаедаў»


Суд Маладзечанскага раёну прызнаў вінаватай рэдактарку сайта Kraj.by Святлану Цішко (на фота) ў парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў, паведамляе baj.by.

«Я агаломшаная такім рашэннем. Я не чакала, што журналіста можна прыцягнуць да адказу за распаўсюд звычайнай інфармацыі. Да таго ж 20 базавых далі мне – жанчыне, якая адна гадуе непоўнагадовае дзіця. Для Маладзечна гэта вялікія грошы», – сказала Святлана Цішко, калі даведалася пра рашэнне суда.

У мінулую пятніцу супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта Kraj.by Святлану Цішко.

Журналістку абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў арт. 23.34 КаАП за тое, што сваім артыкулам яна нібыта заклікала людзей да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі

Паседжанне доўжылася каля 20 хвілінаў.

Суд прызнаў Святлану Цішко вінаватай у арганізацыі масавых мерапрыемстваў і пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў Br 460 рублёў.

ЮВ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў