47-ы дзень пратэстаў. Новыя акцыі, затрыманні журналістаў і адваката


Чацвер 24 верасня стаў чарговым днём паслявыбарных пратэстаў у Беларусі. Падводзім вынікі дня.

Hавiны
У МУС пракаментавалі напад дзясяткаў сілавікоў з дубінкамі на адну машыну
2020.09.24 19:19

47-ы дзень пратэстаў пачаўся з васьмібальных пробак на дарогах Менску. Падобна, што людзі перакрывалі дарогі і наўмысна стваралі заторы на знак нязгоды з палітыкай дзейных уладаў. У прыватнасці, коркі былі сёння на МКАД, ля ст.м.Пушкінская і на Усходзе.

Пратэст 24 верасня на вуліцы Багдановіча ў Менску. Крыніца: Belsat.eu

Свае акцыі працягвалі і студэнты. На маршы і пікеты выйшлі навучэнцы БДЭУ, БДМУ і МДЛУ, а ў БДУІР студэнты пачалі сядзячую акцыю пратэсту. Таксама на пратэст выйшлі працоўныя Метрабуду. Людзі станавіліся ў ланцугі ў розных частках гораду, напрыклад на скрыжаванні Партызанскага праспекту і вуліцы Кашавога. Таксама на традыцыйныя вячэрнія акцыі выйшлі Сухарава, Каменная Горка, Курасоўшчына, Пушкінская, Серабранка, Усход, Плошча Перамен, Грушаўка, Малінаўка і іншыя. Ланцуг салідарнасці на праспекце Дзяржынскага сілавікі разагналі.

У Горадні выйшлі жыхары мікрараёну Дзевятоўка і вуліцы Паповіча.

Працягнулі свае акцыі і кібер-партызаны, якія, паводле іх словаў, узламалі сістэму разлікаў АРІП і зноў узламалі сайт Акадэміі МУС.

А ў папраўчай калоніі № 22, якую яшчэ называюць «Воўчыя норы», каля Івацэвічаў 23 верасня адбыўся моцны пажар. Паводле крыніцаў «Белсату», зняволеныя абурыліся інаўгурацыяй Лукашэнкі і падпалілі прамысловую зону.

Новыя затрыманні

На жаль, не адбылося без затрыманняў. Гэтак, паводле адміністрацыйнай справы была затрыманая адвакатка Марыі Калеснікавай Людміла Казак.

Hавiны
У Менску затрымалі адвакатку Марыі Калеснікавай
2020.09.24 22:01

З Акрэсціна пасля 11 содняў арышту выйшлі журналісты Аляксандр Васюковіч і Уладзь Грыдзін. Але былі затрыманыя журналістаў Алесь Любянчук і Дзяніс Ганчарэнка, якія чакалі іх каля Акрэсціна. Цяпер іх павезлі туды самых. Заўтра іх будуць судзіць.

Грыдзін і Васюковіч
Фатографы Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч пасля вызвалення з ізалятара на вуліцы Акрэсціна.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu / vot-tak.tv

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе таксама пра затрыманні ў Магілёве і Светлагорску.

Таксама стала вядома пра смерць Таццяны Міцкевіч – маці 17-гадовага Цімура, якога вельмі моцна збілі падчас затрымання ў жніўні. Кажуць, яе «падкасіла гісторыя гвалту, якую перажыў яе сын».

Hавiны
Новы генпракурор абяцае знайсці і пакараць кожнага пратэстоўца
2020.09.24 17:33

Новы генеральны пракурор Андрэй Швед паабяцаў дадатковыя захады ў змаганні з пратэстамі ды прыгразіў пакараць кожнага пратэстоўца, у тым ліку ў інтэрнэце.

Міжнародная ізаляцыя павялічваецца

На міжнароднай арэне Еўрапейскі Звяз заявіў, што «так званая інаўгурацыя» Лукашэнкі супярэчыць волі значнай часткі беларусаў. У сувязі з гэтым Брусель вырашыў перагледзець адносіны з Менскам.

Hавiны
Еўразвяз перагледзіць адносіны з Беларуссю з-за так званай «інаўгурацыі» Лукашэнкі
2020.09.24 15:05

Пра адмову ў прызнанні легітымнасці Лукашэнкі заявілі прадстаўнікі ўрадаў Украіны, Нарвегіі і Швецыі, а Канада, ЗША і Вялікая Брытанія плануюць заўтра агучыць санкцыі супраць чыноўнікаў Беларусі.

Таксама стала вядома, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі скасаваў свой візіт у Беларусь, які быў запланаваны на кастрычнік. І толькі Кітай заявіў, што «пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь зможа аднавіць палітычную стабільнасць».

Hавiны
Зяленскі скасаваў свой візіт у Беларусь. Напярэдадні Кіеў назваў Лукашэнку нелегітымным
2020.09.24 16:37

У беларускім МЗС асудзілі «спробы асобных краін Захаду паставіць пад сумнеў легітымнасць кіраўніка дзяржавы». І гэта пры тым, што з ведамства, як стала вядома, звольніўся нават сын міністра Уладзіміра Макея Віталь, які працаваў у цэнтральным апараце МЗС.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў