Лукашэнка памілаваў яшчэ чацвярых палітвязняў (дапоўнена)


На волю выйшлі Алесь Кіркевіч, Зміцер Даронін, Алег Гнедчык ды Андрэй Пратасеня.

Актывіст “Маладога Фронту” Алесь Кіркевіч а 18 гадзіне 1 верасня ён быў адпушчаны на волю – гэта пацваердзілі ў калоніі, дзе ён абываў пакаранне. Другі памілаваны — Андрэй Пратасеня. Ён адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі і сам патэлефанаваў брату, што ўжо знаходзіцца на волі. Са шклоўскай калоніі на волю выйшаў Алег Гнедчык – ён патэлефанаваў маці з цягніку, што ўжо едзе да дому. Чацвёрты вызвалены палітвязень – Зміцер Даронін.

Паводле паведамлення прэсавай службы, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў пасля разгляду прашэнняў гэтых грамадзянаў. “Асуджаныя заявілі, што раскайваюцца, прызнаюць віну і супрацьпраўны характар сваіх дзеянняў і гатовыя надалей строга трымацца заканадаўства Беларусі”, – гаворыцца ў паведамленні.

Праваабаронцы чакалі, што на волю выйдзе і кандыдат на прэзідэнта Дзмітрый Вус. Але, як паведаміла “Белсату” ягоная жонка Яўгенія, іх у панядзелак далжно было пачацца доўгатэрміновае спатканне, але ён сення патэлефанаваў ей і сказаў, што спаткання яго пазбавілі з-за таго, што ён не падпісаў паперы.

Гэта ўжо не першае вызваленне ўдзельнікаў Плошчы. 11 жніўня сваім указам кіраўнік дзяржавы вызваліў ад адбывання пакарання 9 чалавек: Уладзіміра Хамічэнку, Дзмітрыя Дразда, Арцёма Грыбкова, Сяргея Казакова, Яўгена Сакрэта, Васіля Парфянкова, Віталя Мацукевіча, Уладзіміра Яроменка і Аляксандра Квяткевіча. У той жа час шмат хто з палітвязняў адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні, бо лічыць сябе незаконна асуджаным.

belsat.eu

Стужка навінаў