Алег Гулак: у Беларусі можна ўводзіць стандартны “каэфіцыент дыскрымінацыі”


Апазіцыйныя партыі атрымалі 0,25% месцаў ва ўчастковых выбарчых камісіях.

З 1073 прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў, вылучаных ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, уключылі толькі 183. Пра гэта паведаміў юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч на прэс-канферэнцыі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. На ёй падводзілі вынікі фармавання выбарчых камісіяў.

Апазіцыянерам адмаўляюць ва ўлучэнні ў выбарчыя камісіі ў пяць разоў часцей, чым прадстаўнікам праўладных аб’яднанняў: 82,9% і 6,8%, адпаведна.

“Можна ўводзіць стандартны “каэфіцыент дыскрымінацыі”, роўны пяці”, – пракаментаваў сітуацыю Алег Гулак, лідар Беларускага Хельсінкскага камітэту. На ягоную думку, гэты этап прэзідэнцкай кампаніі стаў “своеасаблівым выцверажальным душам пасля ліберальнага этапу збору подпісаў”.

belsat.eu

Стужка навінаў