Адпаведны пісьмовы дазвол партыя атрымала ад Менгарвыканкаму, паведаміў яе лідар Аляксей Янукевіч.
“Чарговы з’езд Партыі БНФ пачне сваю працу 10 верасня, пры неабходнасці ён можа працягнуцца на наступны дзень”, – сказаў ён. Плануецца, што ў ім возьмуць удзел прыкладна 230 дэлегатаў з усіх вобласцяў краіны ды Менску.
Асноўныя пытанні з’езду: абранне новага кіраўніцтва партыі, унясенне змяненняў у статут, а таксама разгляд стратэгіі дзейнасці арганізацыі на бліжэйшыя два гады.
У прыватнасці, змены ў статут Партыі БНФ маюць абмежаваць старшынёўства ў ёй да двух тэрмінаў. Акрамя таго, плануецца павялічыць тэрмін старшынёўства ў партыі з двух да трох гадоў.
belsat.eu