46-ы дзень пратэстаў. Таемная інаўгурацыя, мітынгі, слезацечны газ і затрыманні


Мітынгі ўспыхнулі з новай моцай. Каталізатарам пратэстаў стала тайная інаўгурацыя, якую правёў Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці. Падзеі дня ў падсумаванні Belsat.eu.

Таемная інаўгурацыя

У 11:30 БелТА абвесціла пра пачатак інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Цырымонія не анансавалася. За ўвесь дзень з інаўгурацыяй Лукашэнку павіншаваў толькі кіраўнік Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў. ЗША, Канада, Нямеччына, Польшча, Літва, Латвія, Украіна і шэраг іншых еўрапейскіх краінаў заявілі, што не прызнают Лукашэнку легітымным прэзідэнтам.

Святлана Ціханоўская пракаментавала таемную інаўгурацыю Лукашэнкі і заявіла, што яна адзіны лідар, які абраны беларускім народам.

Меркаванні
Вяселле ў бункеры
2020.09.23 14:53

У кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» ператрус

«У нас ператрус. Па артыкуле, дзе дыджэй кажа, што яго біў Барсукоў. Ператрус праводзіць УУБ МУС» – напісала ў Facebook журналістка TUT.BY Адар’я Гуштын, жонка галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча.

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч пасля ператрусу ў кватэры.
Фота: «Белсат»

Пасля вобшуку галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча міліцыянты вывелі з кватэры і пасадзілі ў зялёны мікрааўтобус і адвезлі на допыт у Следчы камітэт. На цяпер ён з’яўляецца падазраваным паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп, за выказванне дыджэя Сакалоўскага пра Барсукова). Журналіста затрымалі на трое содняў.

А 12-й гадзіне менчукі пачалі выходзіць на акцыі пратэсту

Фота: «Белсат»

На ланцугі салідарнасці і акцыі пратэстаў выйшлі людзі ў Жодзіна,Віцебску, Магілёве, Лідзе, Берасце Горадні, Мастах, Маладзечне, Навагрудку, Наваполацку і іншых гарадах.

Дзеянні Лукашэнкі выклікалі абурэнні ў палітыкаў розных краін

«Які фарс. Падробленыя выбары. Падробленая інаўгурацыя. Былы прэзідэнт Беларусі не становіцца менш былым. Яго нелегітымнасць – гэта факт з усімі вынікаючымі наступствамі», напісаў у сваім Twitter Лінас Лінкявічус, міністр замежных справаў Літвы.

«Аляксандр Лукашэнка, інаўгурацыя якога адбылася сёння, не мае ніякай легітымнасці, каб кіраваць сваёй краінай. Ён нясе адказнасць за прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Славакія падтрымлівае грамадзянаў Беларусі», – напісаў у Twitter міністр замежных спраў Славакіі Іван Карчок.

Ля станцыі метро Няміга ў Менску. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

«Лукашэнка відавочна страціў свой мандат. Мы заклікаем да свабодных і справядлівых выбараў, каб народ Беларусі атрымаў прэзідэнта, якога ён заслугоўвае», – напісаў у Twitter кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсал.

«Выбары ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані сумленнымі. Такім чынам, іхні вынік нелегітымны, таму сённяшняя інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі таксама нелегітымная. Беларуская грамадзянская супольнасць мае поўную падтрымку Чэхіі. Беларусы заслугоўваюць свабоды», – напісаў у сваім Twitter міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Пятржычак.

Затрыманні ў раёне станцыі метро Няміга працягваюцца.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Міністр замежных спраў Даніі таксама выказаўся наконт інаўгурацыі Лукашэнкі: «Лукашэнка пацвярджае ўласную адсутнасць легітымнасці праз арганізацыю сакрэтнай інаўгурацыі. Беларусі патрэбны свабодныя і сумленныя выбары, а таксама дэмакратычна абраны прэзідэнт. Сфальшаваныя выбары павінны прывесці Лукашэнку не да прэзідэнцкага палацу, а да санкцыйнага спісу ЕЗ», – напісаў Йеппе Кофод.

«Сённяшняя «інаўгурацыя» Лукашэнкі не азначае ягонага прызнання легітымным кіраўніком беларускай дзяржавы», – напісаў у Twitter міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Вечаровыя пратэсты

У Менску і іншых гарадах увечары пачаліся акцыі пратэстаў у якіх узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае інфармацыю аб затрыманых па ўсёй Беларусі. На 00:30 у спісе (адкрываецца праз vpn) было больш за 200 імёнаў, і інфармацыя дадавалася.

Людзі выйшлі на акцыю пратэсту пасля таго, як Лукашэнка правёў таемную інаўгурацыю. Сілавікі пачалі затрыманні. Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Менская міліцыя адмаўляе выкарыстанне светашумавых гранат і слезацечнага газу. Але сілавікі пацвердзілі, што ўжывалі для разгону вадамёты.

Абноўлена
«Лукашэнка сам не ведае, як скончыцца ягоная палітычная карʼера». Аналітыкі пра таемную інаўгурацыю
2020.09.23 14:17

belsat.eu

Стужка навінаў