Каб не бегалі туды-сюды з сертыфікатамі


У будучым годзе ў Беларусі плануюць правесці выпрабаванні сістэмы аўтаматызаванага залічэння ў ВНУ.

Пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2011 г. Анатоль Рубінаў 26 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Паводле яго слоў, з укараненнем сістэмы аўтаматызаванага залічэння ў ВНУ пры рэгістрацыі на праходжанне тэставання студэнт павінен адразу ўказаць пералік спецыяльнасцяў і ВНУ, куды б ён хацеў паступіць. Гэтыя дадзеныя заносяцца ў камп`ютар, праходзіць тэставанне, яго вынікі апрацоўваюцца, і, зыходзячы з набраных балаў і пажаданняў абітурыента, ён аўтаматычна залічваецца ў ВНУ.

Рубінаў падкрэсліў, што ўкараненне сістэмы дазволіць абітурыентам выбіраць будучую спецыяльнасць абдумана, а не “бегаць з сертыфікатамі з адной ВНУ ў другую” ў апошнюю хвіліну.

belsat.eu

Стужка навінаў